Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліп 2020

Беларусі важны ўдзел Сусветнага банка ў дзяржпраграме інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады - Шумілін

Беларусі важны ўдзел Сусветнага банка ў дзяржпраграме інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады - Шумілін
Аляксандр Шумілін. Фота з архіва

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў рабоце экспертаў Сусветнага банка па распрацоўцы Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця (ДПІР) на 2021-2025 гады. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандра Шуміліна з экспертамі Сусветнага банка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

"Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях сумесна з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН падрыхтаваў два агляды інавацыйнага развіцця Беларусі. Рэкамендацыі гэтых аглядаў былі выкарыстаны пры распрацоўцы і рэалізацыі ДПІР на 2016-2020 гады, - адзначыў Аляксандр Шумілін. - Беларусі важны ўдзел Сусветнага банка ў фарміраванні і рэалізацыі Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады - як у выпрацоўцы сістэмных прапаноў па паскораным інавацыйным развіцці рэспублікі, так і ў рэалізацыі канкрэтных інавацыйных праектаў".

Старшыня камітэта паведаміў, што ў будучую праграму ўключаны 72 праекты па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны, з іх 19 грунтуюцца на тэхналогіях V-VI тэхналагічных укладаў, 23 праекты заснаваны на айчынных распрацоўках.

Бакі абмеркавалі на сустрэчы пытанні развіцця і ўдасканалення механізмаў падтрымкі па рэалізацыі інавацыйных праектаў, у тым ліку ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, медыцыны і фармацыі, біятэхналогій, машынабудавання  і прыборабудавання, нанаматэрыялаў.

Сусветны банк заснаваны ў 1944 годзе. Арганізацыя са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША) налічвае больш як 120 прадстаўніцтваў па ўсім свеце, у якіх працуюць больш за 10 тыс. чалавек. Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За ўвесь перыяд членства краіне былі выдзелены крэдытныя рэсурсы ў памеры $2,1 млрд. У маі 2020 года Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне пакета фінансавай падтрымкі ў памеры 90 млн еўра для фінансавання праекта ў сферы аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі