У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Сак 2016

Беларусь удзельнічае ў падрыхтоўцы мерапрыемства ААН высокага ўзроўню па падтрымцы традыцыйнай сям'і

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь сумесна з Групай сяброў сям'і ААН рыхтуе мерапрыемства высокага ўзроўню ў штаб-кватэры ААН, прысвечанае тэме падтрымкі традыцыйнай сям'і, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Мерапрыемства павінна адбыцца ў маі гэтага года.

Арганізацыі гэтага і шэрага іншых тэматычна сугучных мерапрыемстваў будуць садзейнічаць кантакты і сустрэчы беларускай дэлегацыі на 60-й сесіі Камісіі ААН па становішчы жанчын, якая пачалася напярэдадні ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Беларускую дэлегацыю на сесіі ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. "Прыярытэтам дэлегацыі Беларусі на сесіі стане заахвочванне ўзмацнення сістэмай ААН падтрымкі ролі сям'і і традыцыйных каштоўнасцей як важнага фактара ўстойлівага развіцця", - адзначылі ў прэс-службе МЗС. Тут звярнулі ўвагу, што гэтыя пытанні пераклікаюцца з асноўнай тэмай сесіі, якая прысвечана сувязі гендарнага раўнапраўя з парадкам дня развіцця да 2030 года.

У час сесіі беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у дыскусіі міністэрскага ўзроўню, дзе раскажа аб сістэмных дзяржаўных мерах, якія прымаюцца ў Беларусі для ўмацавання ролі жанчын у жыцці грамадства. Будзе прадстаўлена таксама нацыянальнае бачанне шляхоў удасканалення гэтай дзейнасці ў міжнародным кантэксце. Камісія прадоўжыць сваю работу да 24 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс