Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Крс 2017

Беларусь спрасціла парадак выдачы віз у аэрапорце грамадзянам стабільных у міграцыйным плане краін

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унесены змяненні і дапаўненні ў візавыя правілы Беларусі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 6 красавіка 2017 года нумар 253, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага ўрада.

Змяненні і дапаўненні ў візавыя правілы накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання цяперашняй практыкі работы загранустаноў, даюць магчымасць адназначна тлумачыць існуючую льготу па выдачы кароткатэрміновых віз без дадатковага прадастаўлення дакументаў візавай падтрымкі грамадзянам са стабільных у міграцыйных адносінах краін.

Пастановай спрошчаны парадак выдачы ўязных віз іншаземцам са стабільных у міграцыйных адносінах краін у Нацыянальным аэрапорце Мінск (пашыраны паўнамоцтвы службовых асоб галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС). У прыватнасці, па рашэннях начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС, начальніка ўпраўлення па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС і іх намеснікаў пры разглядзе хадайніцтваў аб выдачы віз грамадзянам дзяржаў, стабільных у міграцыйных адносінах, могуць прымяняцца льготы.

Так, пэўныя дакументы візавай падтрымкі, названыя ў візавых правілах, могуць быць прыняты ў копіях, атрыманых па факсімільнай сувязі або іншых каналах сувязі. Патрабаванне абавязковага прадстаўлення дакументаў візавай падтрымкі можа не выконвацца пры афармленні кароткатэрміновых уязных віз на тэрмін да 30 сутак у мэтах ажыццяўлення дзелавой паездкі, удзелу ў спартыўных або культурных мерапрыемствах, па прыватных справах. Выдача кароткатэрміновых уязных віз у мэтах турызму можа ажыццяўляцца на падставе пацвярджэння броні ў калектыўных і індывідуальных сродках размяшчэння, атрыманага па факсімільнай сувязі або іншых каналах сувязі, на тэрмін пацверджанай дакументальна броні, але не больш за 10 сутак.

Таксама дакументам вызначаны парадак выдачы і афармлення двухразовай выязной/уязной візы. Раней выдача такіх віз не ажыццяўлялася.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі