16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на істотнае ўмацаванне адносін з Венесуэлай. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Акрамя перагавораў з беларускім калегам, Іван Хіль Пінта ў час афіцыйнага візіту ў Беларусь правядзе сустрэчы з кіраўніком дзяржавы і кіраўніцтвам абедзвюх палат парламента.
"Упэўнены, што ўсе сустрэчы і перагаворы дазволяць нам істотна ўмацаваць вельмі сур'ёзны патэнцыял нашых двухбаковых адносін", - адзначыў Сяргей Алейнік.
Іван Хіль Пінта ў сваю чаргу падкрэсліў, што Беларусь і Венесуэлу звязваюць выдатныя шматгадовыя адносіны. "Яны заснаваны на дружбе і ўзаемапавазе", - заявіў венесуэльскі дыпламат.