Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Nov 2018

Беларусь разлічвае на паспяховае старшынства Румыніі ў ЕС

Беларусь разлічвае на паспяховае старшынства Румыніі ў ЕС

28 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на паспяховае старшынства Румыніі ў ЕС, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 28 лістапада на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды стагадовай гадавіны Вялікага аб'яднання Румыніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе Румынія ўпершыню будзе старшынстваваць у Савеце Еўрапейскага саюза. Безумоўна, у гэтай якасці Бухарэст павінен будзе вырашаць шэраг складаных задач. Ведаючы аб вельмі высокім прафесійным узроўні румынскай дыпламатыі, упэўнены, што старшынства пройдзе паспяхова", - сказаў Алег Краўчанка.

Намеснік міністра выказаў надзею, што Румынія прадоўжыць курс на падтрымку "Усходняга партнёрства". "Менавіта ў будучым годзе мы будзем адзначаць 10-годдзе гэтага праекта ЕС, а таксама разам вызначаць мэты на наступныя 10 гадоў, - адзначыў ён. - Беларусь лічыць "Усходняе партнёрства неабходным і патэнцыяльна карысным. Мы пачалі ўжо папярэднія кансультацыі з румынскімі калегамі напярэдадні старшынства і чакаем актыўнага прадаўжэння сумеснай работы ў першай палавіне будучага года".

Алег Краўчанка назваў адказнай і канструктыўнай пазіцыю Румыніі адносна беларуска-еўрапейскіх адносін. Што датычыцца беларуска-румынскіх кантактаў, сумеснымі намаганнямі дасягнуты значны прагрэс у развіцці палітычнага, эканамічнага, міжпарламенцкага, міжрэгіянальнага дыялогу. Пашыраюцца сувязі ў культурнай і гуманітарнай сферах. Эфектыўным з'яўляецца і цесны дыялог паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віярэл Машану пацвердзіў, што Румынія падтрымлівае дыялог па лініі ЕС-Беларусь у мэтах прагрэсу на гэтым шляху. Ён падкрэсліў важнасць развіцця праграмы "Усходняга партнёрства",

Закрануў Віярэл Машану і гістарычныя падзеі стагадовай даўнасці, калі 1 снежня 1918 года адбылося вялікае аб'яднанне Румыніі. "Гэта была частка агульнага еўрапейскага працэсу барацьбы за незалежнасць нацый, і румыны далучыліся да гэтага руху", - адзначыў дыпламат. Паводле яго слоў, Румынія прайшла няпросты шлях развіцця і цяпер з'яўляецца эканамічна стабільнай дзяржавай, падтрымлівае цесныя сувязі з суседзямі і з упэўненасцю глядзіць у будучае. Краіна развівае паўнапраўныя адносіны на міжнароднай арэне, супрацоўнічае з іншымі дзяржавамі. З Беларуссю кантакты ў апошнія гады развіваюцца найбольш інтэнсіўна. У гэтым годзе актывізаваліся міжпарламенцкі дыялог і дыялог паміж міністэрствамі замежных спраў, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Абедзве краіны шукаюць новыя магчымасці для ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі