Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Aug 2021

Беларусь разлічвае на новыя магчымасці для дынамічнага развіцця супрацоўніцтва з Інданезіяй

Беларусь разлічвае на новыя магчымасці для дынамічнага развіцця супрацоўніцтва з Інданезіяй

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Джока Відода з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сучасная роля Інданезіі ў рэгіёне - вынік паслядоўнай работы інданезійскага народа і кіраўніцтва на шляху будаўніцтва моцнай суверэннай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў атмасферу даверу і ўзаемаразумення, якая склалася паміж Мінскам і Джакартай і стала асновай трывалых двухбаковых адносін, плённага ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.

"Перакананы, што, нягледзячы на часовыя складанасці, выкліканыя пандэміяй каранавіруса, мы зможам знайсці новыя магчымасці для дынамічнага развіцця супрацоўніцтва ў гандлёвай, прамысловай, ваенна-тэхнічнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах на карысць нашых народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі