Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліп 2015

Беларусь разлічвае на кансалідаваную падтрымку АБСЕ работы на мінскай пляцоўцы па сітуацыі ва Украіне

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на кансалідаваную падтрымку АБСЕ работы на мінскай пляцоўцы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспадэнт БЕЛТА.

"Разлічваем на кансалідаваную падтрымку з боку ўсяго супольніцтва АБСЕ мірнага працэсу і той работы, якая вядзецца на мінскай пляцоўцы ў рамках трохбаковай кантактнай групы і яе рабочых груп", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

У Беларусі разлічваюць, што маючая адбыцца нефармальная сустрэча высокага ўзроўню АБСЕ, на якой Беларусь прадставіць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, дасць магчымасць разгледзець наспелыя пытанні рэфармавання АБСЕ, адаптацыі арганізацыі да сучасных задач з акцэнтам на прадухіленне канфліктаў.

"Таксама чакаем інтэнсіўную дыскусію па пытанні ўрэгулявання крызісу ва Украіне, які стаў каталізатарам беспрэцэдэнтнай за апошняе дзесяцігоддзе напружанасці ў Еўропе", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі