Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2017

Беларусь разлічвае ў бліжэйшы час узгадніць з ЕС прыярытэты партнёрства да 2020 года

Беларусь разлічвае ў бліжэйшы час узгадніць з ЕС прыярытэты партнёрства да 2020 года17 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў бліжэйшы час узгадніць з ЕС прыярытэты партнёрства да 2020 года. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння, выступаючы на Мінскім форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо ў бліжэйшы час мы разлічваем узгадніць першы сумесны праграмны дакумент "Прыярытэты партнёрства", па якім мы будзем працаваць з ЕС да 2020 года", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Паводле яго слоў, таксама рухаюцца наперад, і даволі паспяхова, перагаворы з Еўрасаюзам аб уступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

З гэтага года Еўрапейскі інвестыцыйны банк, таксама як і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, паўнацэнна працуе ў Беларусі. "З іх боку ёсць інтарэс да шэрага нашых буйных праектаў развіцця транспартнай і энергетычнай інфраструктуры, мадэрнізацыі і рэструктурызацыі прадпрыемстваў, развіцця малога і сярэдняга бізнесу", - адзначыў Уладзімір Макей.

"Можна сказаць, што дыялог Беларусі з ЕС, які мацнее, грунтуецца на прынцыпе "рэалізм без забарон". Іншымі словамі, ніякіх табу ў дыскусіях, але на справе выразнае суаднясенне жаданага з аб'ектыўнымі рэаліямі і магчымасцямі", - дадаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі