Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Крс 2018

Беларусь прыме ўдзел у канферэнцыі краін Руху недалучэння ў Баку

4 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас прыме ўдзел у міністэрскім сегменце канферэнцыі краін Руху недалучэння, што адбудзецца 5-6 красавіка ў Баку. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Дапкюнас у час канферэнцыі выступіць як прадстаўнік Беларусі, а таксама ад імя еўрапейскай групы краін Руху недалучэння. Ён раскажа аб асноўных падыходах Беларусі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня.

На палях пасяджэння запланаваны двухбаковыя сустрэчы намесніка кіраўніка знешнепалітычнага ведамства з кіраўнікамі дэлегацый краін - удзельніц мерапрыемства. Дзяржавы Руху недалучэння з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі па пашырэнні на міжнароднай арэне значных беларускіх знешнепалітычных ініцыятыў, у ліку якіх стварэнне глабальных партнёрстваў, барацьба з гандлем людзьмі.

Па выніках міністэрскай канферэнцыі будзе прыняты падагульняючы дакумент і палітычная дэкларацыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі