У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Врс 2016

Беларусь прыме ўдзел у 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговая, 60-я сесія Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) адбудзецца ў Вене 26-30 верасня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў і інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Лілія Дулінец.

У рабоце Генканферэнцыі прыме ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра энергетыкі Міхаілам Міхадзюком, у яе складзе - прадстаўнікі Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, ДП "Беларуская АЭС", ДНУ "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны", Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, Міністэрства замежных спраў. Члены дэлегацыі прымуць удзел у мерапрыемствах Генеральнай канферэнцыі і правядуць сустрэчы з замежнымі калегамі.

У ходзе канферэнцыі ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Венскім міжнародным цэнтры адкрыецца экспазіцыя Беларускай АЭС, дзе будзе прадстаўлена інфармацыя аб ходзе рэалізацыі праекта па будаўніцтве атамнай электрастанцыі, актуальным стане спраў на пляцоўцы будаўніцтва, падрыхтоўцы персаналу БелАЭС, рабоце інфармацыйных цэнтраў па атамнай энергіі ў Мінску і Астраўцы.

Сесія Генканферэнцыі пакладзе пачатак правядзенню ў 2016 і 2017 гадах шэрага юбілейных мерапрыемстваў у гонар 60-годдзя МАГАТЭ. На палях канферэнцыі 28 і 29 верасня будзе арганізаваны навуковы форум "Выкарыстанне ядзерных тэхналогій для дасягнення мэт у галіне ўстойлівага развіцця".

Беларусь з'яўляецца дзяржавай - заснавальніцай МАГАТЭ і актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праектаў, што выконваюцца пад эгідай агенцтва. Місія МАГАТЭ з моманту стварэння заключаецца ў тым, каб дапамагаць дзяржавам-членам у наладжванні мірнага, бяспечнага і надзейнага выкарыстання ядзернай навукі і тэхналогій і прадухіляць распаўсюджванне ядзернай зброі. Работа агенцтва пастаянна ўдасканальваецца ў адпаведнасці з патрэбнасцямі краін-членаў і мандатам "Атам для міру і развіцця".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс