Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Снж 2020

Беларусь пры выкананні рэкамендацый Камітэта ААН па правах дзіцяці ўлічыць нацыянальныя інтарэсы - Петрышэнка

Беларусь пры выкананні рэкамендацый Камітэта ААН па правах дзіцяці ўлічыць нацыянальныя інтарэсы - Петрышэнка
Ігар Петрышэнка

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з улікам сваіх нацыянальных інтарэсаў будзе выконваць рэкамендацыі Камітэта ААН па правах дзіцяці, прапанаваныя краіне па выніках абароны нацдакладаў па выкананні палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У студзені бягучага года ў ходзе 83-й сесіі Камітэта ААН па правах дзіцяці ў Жэневе Беларусь прадставіла аб'яднаныя перыядычныя даклады па выкананні палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. У тым ліку прадастаўлена інфармацыя аб дасягненнях Беларусі ў сферы аховы дзяцінства і мацярынства, аб стварэнні спрыяльных умоў для жыцця і развіцця дзяцей.

"У цэлым Камітэтам ААН па правах дзіцяці пазітыўна ацэнены вынікі работы нашай краіны ў гэтым напрамку. Хацеў бы падкрэсліць, што такія справаздачы - гэта дзейсны механізм агляду інфармацыі аб выкананні Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці ва ўсіх без выключэння дзяржавах - удзельніцах гэтага міжнароднага акта. Таксама гэта добрая пляцоўка для ўмацавання іміджу краіны на міжнароднай арэне", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Рэкамендацыі Камітэта ААН па правах дзіцяці закранаюць розныя аспекты дзейнасці дзяржорганаў і суадносяцца з тымі задачамі, якія вырашае Нацыянальная камісія па правах дзіцяці. "Інакш кажучы, па сваёй сутнасці могуць стаць добрымі дадатковымі мерамі для далейшага ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі ў сферы правоў і абароны інтарэсаў кожнага дзіцяці, што жыве ў нашай краіне", - лічыць ён.

Ігар Петрышэнка звярнуў увагу, што "большасць узнятых камітэтам пытанняў актуальныя для многіх краін свету, у тым ліку такіх як ЗША, Германія, Францыя і іншых". У прыватнасці, яны датычацца прадухілення насілля ў сям'і і асяроддзі равеснікаў, інфармацыйнай бяспекі дзіцяці, максімальнай сацыялізацыі непаўналетніх з інваліднасцю.

"Такія пытанні трэба вырашаць. У той жа час хацеў бы звярнуць асаблівую ўвагу, што ў вырашэнні гэтых пытанняў, рэалізацыі рэкамендацый міжнародных экспертаў мы павінны зыходзіць у першую чаргу з нацыянальных інтарэсаў", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Паводле яго слоў, у Беларусі выбудавана эфектыўная сістэма па забеспячэнні правоў і абароне інтарэсаў дзіцяці. "Але з улікам рэалій і выклікаў часу мы яе ўдасканальваем. Напрыклад, гэта датычыцца ўзмацнення адказнасці дарослых за ўцягванне дзяцей у несанкцыянаваныя акцыі", - сказаў Ігар Петрышэнка. На гэты час адпаведныя карэкціроўкі норм Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях знаходзяцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў.

З улікам гэтых падыходаў віцэ-прэм'ер папрасіў намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка ў час даклада больш падрабязна спыніцца на аналізе рэкамендацый Камітэта ААН па правах дзіцяці, іх мэтазгоднасці і магчымасці рэалізацыі ў Беларусі з пункту гледжання МЗС.

У выпадку падтрымкі рэкамендацый Ігар Петрышэнка лічыць мэтазгодным закласці іх рэалізацыю ў адпаведныя дзяржпраграмы і нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў.

Акрамя таго, сёння на пасяджэнні зацвердзяць план работы Нацкамісіі па правах дзіцяці на 2021 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі