Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Май 2020

Беларусь прапануе прыняць на ўзроўні СНД меры для абароны здароўя людзей і падтрымкі эканомікі

Беларусь прапануе прыняць на ўзроўні СНД меры для абароны здароўя людзей і падтрымкі эканомікі
Уладзімір Макей

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе прыняць на ўзроўні СНД меры, накіраваныя на абарону здароўя людзей і падтрыманне стабільнасці эканомікі ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса, па аналогіі з тым, як гэта было зроблена ў ЕАЭС. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Мы чакаем ад Выканаўчага камітэта СНД, які мае шматгадовы вопыт каардынацыі работы галіновых органаў Садружнасці і сур'ёзны прафесійны кадравы патэнцыял, практычных ініцыятыў па наладжванні ўзаемадзеяння бакоў. На мой погляд, першачарговыя крокі - гэта аб'яднанне намаганняў па стварэнні супрацьвірусных прэпаратаў і вакцын і наладжванні іх масавай вытворчасці, забеспячэнне бесперабойнай работы транспарту і грузавых перавозак як у рамках Садружнасці, так і ў мэтах транзіту", - падкрэсліў міністр.

Ён звярнуў увагу, што на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза ўжо распрацаваны шэраг аператыўных мер для абароны людзей і падтрымання эканомікі. Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС па выніках відэаканферэнцыі 14 красавіка прынялі сумесную заяву. У ёй сказана, што барацьба з пандэміяй не павінна прыводзіць да разрыву напрацаваных кааперацыйных сувязей, спынення міжнароднага гандлю, спынення інвестыцыйнай дзейнасці.

"Лічу, што гэтыя тэзісы ў поўнай меры актуальныя і адносна супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў - удзельніц СНД", - сказаў Уладзімір Макей. На яго думку, мэтазгодна прадумаць меры па ўзмацненні самадастатковасці рэгіёна СНД, асабліва ў адносінах да прадукцыі аграпрамысловага комплексу, тавараў першай неабходнасці і медыцынскіх вырабаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі