Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Feb 2015

Беларусь прапануе Кітаю ўвесці бязвізавы рэжым для групавых турпаездак паміж дзвюма краінамі

23 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Кітаю разгледзець пытанне аб устанаўленні бязвізавага рэжыму для групавых турыстычных паездак паміж дзвюма краінамі. Гэту прапанову кіраўніцтва беларускага ўрада агучыла сёння ў час сустрэч з паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчы прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова і першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага з паслом прайшлі сёння ў Мінску. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія датычацца развіцця і ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння.

У прыватнасці, беларускі бок лічыць, што сур'ёзнай актывізацыі патрабуе турыстычны абмен паміж дзвюма краінамі. У сувязі з гэтым было прапанавана кітайскаму боку прапрацаваць пытанне ўстанаўлення бязвізавага рэжыму для групавых турыстычных паездак паміж Беларуссю і Кітаем. Беларускі ўрад лічыць, што гэта будзе садзейнічаць сур'ёзнай актывізацыі двухбаковых сувязей. Прапануецца разгледзець магчымасць арганізацыі прамога рэйса паміж Мінскам і Пекінам.

Таксама была абазначана гатоўнасць ісці на глыбокую кааперацыю ў навукова-тэхнічнай сферы з Кітаем. Размова ідзе аб рэалізацыі сумесных праектаў у сферы біятэхналогій, энергетыкі, рухавікабудавання, фундаментальных даследаванняў і інш.

У цэлым, як было адзначана, Беларусь з'яўляецца надзейным супрацоўнікам Кітайскай Народнай Рэспублікі. Краіна высока цэніць развіццё беларуска-кітайскіх адносін і разглядае Кітай у якасці стратэгічнага партнёра, які адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні стабільнасці і бяспекі ў свеце.

У апошнія гады развіццё адносін паміж краінамі набыло маштабны дынамічны характар. Апошні перыяд можна лічыць прарыўным. Сёння бакі выказалі ўпэўненасць, што беларуска-кітайскае супрацоўніцтва будзе развівацца яшчэ больш актыўна і рэзультатыўна.

Цяпер Беларусь актыўна вядзе падрыхтоўку да маючага адбыцца візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў маі 2015 года. Гэтай падзеі беларускі бок надае вялікае значэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі