Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Сак 2016

Беларусь прапануе краінам з сярэднім узроўнем даходу ініцыіраваць у ААН мерапрыемствы высокага ўзроўню

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на першай сустрэчы нефармальнай Групы дзяржаў - актыўных прыхільнікаў пашырэння ў ААН інтарэсаў краін з сярэднім узроўнем даходу прапанавала ініцыіраваць у ААН мерапрыемствы высокага ўзроўню. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

"Беларусь выступіла з некалькімі прапановамі па дзейнасці групы ў бліжэйшай перспектыве, уключаючы ініцыіраванне мерапрыемстваў высокага ўзроўню і сінхронную работу аб'яднаных краін не толькі ў Нью-Ёрку, але і ў іншых арганізацыях сістэмы ААН", - праінфармавалі ў прэс-службе.

На першай сустрэчы, якая прайшла ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, удзельнікі групы дамовіліся таксама аб першачарговых кроках па павышэнні інфармаванасці аб новым фарміраванні ў ААН і скаардынаваных дзеяннях у шэрагу працэсаў і мерапрыемстваў арганізацыі.

Група сфарміравана па ініцыятыве шэрага дзяржаў, уключаючы Беларусь, з мэтай сістэмнага калектыўнага адстойвання ў ААН інтарэсаў устойлівага развіцця гэтай найбольш шматлікай катэгорыі краін ААН (больш як сто краін-членаў). Раней Беларусь выступала з канкрэтнымі прапановамі па стварэнні ў ААН такой групы з мэтай падтрымкі краін з сярэднім узроўнем даходу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі