Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Крс 2015

Беларусь прапануе ЮНІДА распрацаваць праект па падтрымцы ўзаемадзеяння паміж краінамі з сярэднім узроўнем даходаў

22 красавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь прапануе ЮНІДА распрацаваць міжрэгіянальны праект па падтрымцы фарміравання партнёрстваў і схем узаемадзеяння паміж краінамі з сярэднім узроўнем даходаў, нацэленых на садзейнічанне іх інавацыйнаму развіццю. Такую прапанову агучыў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Ханбо і генеральным дырэктарам ЮНІДА Лі Юнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сустрэча прайшла ў час XXII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "ТІБО-2015" у Мінску.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Ханбо і генеральным дырэктарам ЮНІДА Лі ЮнамВу Ханбо і Лі Юн прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі "Устойлівае прамысловае развіццё ў краінах з сярэднім узроўнем даходу Еўропы і Цэнтральнай Азіі: інавацыі і тэхналогіі (патрэбнасці, патэнцыял і паспяховы вопыт)", якая пройдзе ў Мінску 23-24 красавіка. Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь высока цэніць уклад ЮНІДА і асабіста генеральнага дырэктара ў арганізацыю і правядзенне форуму. Прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць, што правядзенне канферэнцыі, у прыватнасці, прывядзе да фарміравання партнёрстваў і схем узаемадзеяння паміж краінамі з сярэднім узроўнем даходаў, нацэленых на садзейнічанне іх інавацыйнаму развіццю. "Мы са свайго боку ўносім прапанову аб распрацоўцы міжрэгіянальнага праекта ЮНІДА па падтрымцы такой работы, - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада. - У выпадку вашай зацікаўленасці мы гатовы неадкладна падключыцца да гэтага працэсу".

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Ханбо і генеральным дырэктарам ЮНІДА Лі ЮнамПерспектыўнымі напрамкамі, на думку Андрэя Кабякова, могуць быць, у прыватнасці, удасканаленне рэгулятыўнага асяроддзя, інфраструктуры для развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва. Акрамя таго, Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні патэнцыялу ЮНІДА да дапрацоўкі праекта дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на бліжэйшае пяцігоддзе, прыцягненні замежных інвестараў да камерцыялізацыі беларускіх навукаёмістых тэхналогій, удасканаленні механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. "У цэлым наша краіна зацікаўлена выйсці на лідзіруючыя пазіцыі ў групе дзяржаў з сярэднім узроўнем даходаў па пытаннях развіцця гандлю інавацыйнай прадукцыяй", - сказаў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, Беларусь зрабіла ўжо даволі сур'ёзны крок у плане развіцця неабходнай інфраструктуры для правядзення міжнародных мерапрыемстваў у розных сферах. У сувязі з гэтым Андрэй Кабякоў дадаў, што Беларусь гатова стаць пляцоўкай для правядзення шматбаковых форумаў пад эгідай Сакратарыята ААН і ЮНІДА.Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Ханбо і генеральным дырэктарам ЮНІДА Лі Юнам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі