Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2017

Беларусь прадставіла ў МАГАТЭ даклад аб абыходжанні з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны даклад Беларусі аб выкананні Аб'яднанай канвенцыі аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі прадстаўлены ў МАГАТЭ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнаглядзе).

Чарговы (шосты) даклад падрыхтаваны Дзяржатамнаглядам у супрацоўніцтве з іншымі зацікаўленымі органамі дзяржкіравання. У адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі даклад накіраваны ў МАГАТЭ. Дакумент таксама размешчаны ў адкрытым доступе на сайце Дзяржатамнагляду.

Шосты нацыянальны даклад змяшчае пералік установак для абыходжання з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі ў Беларусі, звесткі аб дзяржаўнай палітыцы і практыцы ў гэтай сферы, заканадаўчай аснове, выкананні рэкамендацый па выніках разгляду папярэдняга даклада і іншую інфармацыю. Дакумент датычыцца дзейнасці і падзей за перыяд з 2014 па 2017 год.

У адпаведнасці з устаноўленай працэдурай краіны, якія ратыфікавалі канвенцыю, вывучаць нацыянальныя даклады іншых дагаворных бакоў, сфармулююць пытанні да іх, а таксама дадуць адказы на пытанні, якія паступілі да іх уласнага даклада. Абарона нацыянальных дакладаў адбудзецца ў маі-чэрвені 2018 года на пляцоўцы МАГАТЭ ў ходзе чарговай нарады дагаворных бакоў аб'яднанай канвенцыі.

Аб'яднаная канвенцыя аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі прынята ў 1997 годзе. Яна мае на мэце дасягненне і падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі абыходжання з адпрацаваным палівам і з радыеактыўнымі адходамі ва ўсім свеце шляхам умацавання нацыянальных мер і міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў адпаведных выпадках - тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі. У Беларусі канвенцыя ратыфікавана ў 2002 годзе і ўступіла ў сілу 24 лютага 2003 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі