Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Жнв 2017

Беларусь прадставіла ў ААН праект рэзалюцыі аб забароне вытворчасці зброі масавага знішчэння

Фота МЗС29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Беларусі Мікалай Аўсянка ў час пленарнага пасяджэння Канферэнцыі ААН па раззбраенні прадставіў зыходны праект рэзалюцыі Генасамблеі ААН "Забарона распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння і новых сістэм такой зброі: даклад Канферэнцыі па раззбраенні". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Рэзалюцыя накіравана на развіццё ідэі прадухілення гонкі ўзбраенняў і стварэнне механізма раззбраення, які можа быць запушчаны ў выпадку крытычнай сітуацыі", - расказалі ў ведамстве.

У МЗС падкрэслілі, што Беларусь традыцыйна выступае аўтарам гэтай рэзалюцыі і на трохгадовай аснове ўносіць яе на разгляд першага камітэта Генеральнай Асамблеі ААН. Прыняцце чарговай беларускай рэзалюцыі адбудзецца на 72-й сесіі Генасамблеі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі