Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Чэр 2018

Беларусь плануе развіваць сувязі з франкамоўнымі рэгіёнамі Швейцарыі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе пашыраць сувязі з франкамоўнымі рэгіёнамі Швейцарыі. Перспектывы развіцця ўзаемаадносін абмяркоўваліся ў час рабочага візіту ў Швейцарыю намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

19 чэрвеня Яўген Шэстакоў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавых колаў і ўлад швейцарскіх кантонаў Во і Фрыбур у Лазане. У час перагавораў абмяркоўваліся перспектывы пашырэння сувязей з улікам плануемага адкрыцця Ганаровага консульства Беларусі ў Лазане.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі прыбыў у Лазану для ўдзелу ў дзясятым пасяджэнні Беларуска-швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі