Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Aug 2015

Беларусь плануе прапанаваць ААН рэзалюцыю па барацьбе са спайсамі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе прапанаваць ААН рэзалюцыю па барацьбе са спайсамі. Аб гэтым паведаміў сёння начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Вадзім Пісарэвіч у час рэспубліканскага круглага стала "Беларусь - ААН: 70 гадоў разам", які праходзіць у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы вельмі сур'ёзна думаем аб ініцыятыве аб барацьбе з распаўсюджваннем наркотыкаў. Праблема ў тым, што ў 1961 і 1971 гадах былі прыняты Канвенцыі ААН, якія забараняюць канкрэтныя наркотыкі. Але сучасная хімія зайшла так далёка, што вельмі хутка вырабляюцца рэчывы, якія нібы і не з'яўляюцца наркатычнымі, але ў той жа час маюць такі ж эфект пасля іх ужывання", - сказаў Вадзім Пісарэвіч.

Паводле яго слоў, цяпер стаіць задача вызначыць шляхі міжнароднага супрацоўніцтва - што рабіць з такімі відамі наркотыкаў, псіхаактыўнымі рэчывамі. "Мы думаем над гэтай тэмай і лічым, што ў сакавіку наступнага года вылучым адпаведны праект рэзалюцыі, які вызначыць напрамкі супрацоўніцтва ў гэтай галіне", - дадаў начальнік упраўлення.

Круглы стол у Інстытуце гісторыі НАН прысвечаны 70-годдзю ўтварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, адной з краін-заснавальніц якой з'яўляецца Беларусь. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства абароны, МУС, Савета Рэспублікі, Нацыянальнай акадэміі навук і вышэйшых навучальных устаноў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі