Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Mar 2021

Беларусь плануе пашыраць супрацоўніцтва з МАГАТЭ ў галіне радыяцыйнага маніторынгу

Беларусь плануе пашыраць супрацоўніцтва з МАГАТЭ ў галіне радыяцыйнага маніторынгу
Фота МАГАТЭ

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе пашыраць супрацоўніцтва з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ) у галіне радыяцыйнага маніторынгу. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Міхаіл Каваленка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

МАГАТЭ рэалізуе праект, накіраваны на ўдасканаленне сістэмы радыяцыйнага маніторынгу ў еўрапейска-азіяцкім рэгіёне. "Больш за 30 краін удзельнічаюць у гэтым праекце, у тым ліку і Беларусь. Спецыялісты Белгідрамета, якія ўдзельнічаюць у правядзенні радыяцыйнага маніторынгу, будуць павышаць кваліфікацыю", - сказаў Міхаіл Каваленка.

"Акрамя таго, мы падалі заяўку на рэалізацыю нацыянальнага праекта па ўдасканаленні сістэмы радыяцыйнага маніторынгу ў раёне ўздзеяння БелАЭС, уключаючы пастаўку абсталявання. Гэты праект пакуль разглядаецца, але, хутчэй за ўсё, будзе зацверджаны сакратарыятам МАГАТЭ", - дадаў прадстаўнік Белгідрамета.

Міхаіл Каваленка расказаў і аб тым, што ўжо зроблена беларускімі спецыялістамі ў сферы радыяцыйнага маніторынгу. "У раёне размяшчэння Беларускай АЭС створаны новыя пункты назіранняў за станам паветра, паверхневых вод і глеб. У гэтым годзе завяршаецца мадэрнізацыя аўтаматычных сістэм кантролю радыяцыйнай абстаноўкі ў зонах уплыву АЭС сумежных дзяржаў. Гэтыя сістэмы былі створаны з 2002 па 2006 год і, як і любое тэхнічнае абсталяванне, патрабавалі мадэрнізацыі. Дэтэктары пайшлі ўжо далёка наперад", - звярнуў увагу ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі