Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2016

Беларусь пацвярджае зацікаўленасць у прадаўжэнні канструктыўнага дыялогу з БДІПЧ АБСЕ

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам і намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах Прэзідэнта Беларусі 2015 года Кентам Харстэдам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час размовы бакі абмеркавалі вывады і рэкамендацыі падагульняючай справаздачы місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі 2015 года, а таксама перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з БДІПЧ і Парламенцкай асамблеяй АБСЕ ў выбарчай і іншых сферах.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў прадаўжэнні канструктыўнага дыялогу з БДІПЧ АБСЕ. Таксама пацверджана гатоўнасць Беларусі да ўзаемадзеяння з інстытутамі АБСЕ на аснове падагульняючай справаздачы БДІПЧ і змешчаных у ёй рэкамендацый у адпаведнасці з абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь у рамках АБСЕ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі