У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Снж 2019

Беларусь падрыхтавала сваё бачанне неабходных паляпшэнняў у дзейнасці "Усходняга партнёрства"

Беларусь падрыхтавала сваё бачанне неабходных паляпшэнняў у дзейнасці
Уладзімір Макей. Фота з архіва

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падрыхтавала сваё бачанне паляпшэнняў, якія неабходна прыўнесці ў дзейнасць "Усходняга партнёрства". Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў у інтэрв'ю эканамічнаму выданню Усходняга камітэта германскай эканомікі Osteuropa Informationen, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што цяпер у рамках "Усходняга партнёрства распрацоўваецца набор мэт і задач на перыяд пасля 2020 года. "Мы падрыхтавалі ўласнае бачанне тых паляпшэнняў, якія неабходна прыўнесці ў дзейнасць УП і якія, на наш погляд, адпавядалі б інтарэсам усіх партнёраў ЕС", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, значны інтарэс для беларускага боку ўяўляе ўсёабдымнае супрацоўніцтва ў сферы гандлю. Гэта такія пытанні, як сертыфікацыя прадпрыемстваў-экспарцёраў, стандартызацыя, метралогія, гарманізацыя і ўзаемнае прызнанне сістэм ацэнкі адпаведнасці тавараў, спрашчэнне працэдур гандлю.

Па-другое, лічыць Уладзімір Макей, настаў час падумаць над комплексным падыходам да ўладкавання граніц, што ўлічвае пытанні бяспекі і мабільнасці людзей і тавараў. Ён мог бы ўключаць у сябе, у прыватнасці, далейшую мадэрнізацыю мытных пунктаў пропуску, абмен інфармацыяй паміж мытнымі службамі краін "Усходняга партнёрства" і ЕС.

Па-трэцяе, Беларусь прапануе зрабіць тэхналагічныя інавацыі "скразным" прыярытэтам узаемадзеяння. Мінск гатовы стаць пляцоўкай для ІТ-школы "Усходняга партнёрства", якая рыхтавала б спецыялістаў лічбавай галіны для ўсіх нашых партнёраў.

"Па-чацвёртае, транспартная і энергетычная інфраструктура жыццёва важная як для ЕС, так і для яго партнёраў, эканомікі якіх у значнай ступені залежаць ад надзейных сувязей з суседзямі, - звярнуў увагу міністр. - Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць развіццю міжнародных лічбавых транспартных калідораў. Спадзяёмся, што аналагічны план дзеянняў у хуткай будучыні будзе распрацаваны і для інвесціравання ў энергетычныя інтэрканектары на тэрыторыі краін - партнёраў ЕС".

У цэлым Уладзімір Макей падкрэсліў, што "Усходняе партнёрства" для Беларусі - гэта інструмент прагматычнага супрацоўніцтва ў рэгіёне, навядзення мастоў і развіцця міжасобасных кантактаў на базе канкрэтных праектаў з адчувальнай дабаўленай вартасцю. "Гэтыя праекты павінны быць перш за ўсё накіраваны на падтрымку намаганняў краін - суседзяў ЕС па ўмацаванні грамадскага дабрабыту, а таксама мадэрнізацыю і павышэнне канкурэнтаздольнасці. Менавіта ў гэтым, на наш погляд, залог рэгіянальнай устойлівасці і развіцця", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс