Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Oct 2017

Беларусь ініцыіруе правядзенне да канца года чарговага раўнда перагавораў з Літвой па АЭС

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ініцыіруе правядзенне да канца бягучага года чарговага раўнда перагавораў з Літвой па тэматыцы АЭС, заявіла журналістам першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Нягледзячы на пазіцыю Літвы, што толькі трэці незалежны бок можа вырашыць нашу канфліктную сітуацыю, мы плануем звярнуцца да нашых суседзяў, каб ініцыіраваць трэці раўнд перагавораў. Калі нашы калегі адгукнуцца, то, магчыма, да канца гэтага года ён і адбудзецца", - расказала Ія Малкіна.

Гаворачы ў цэлым аб узаемадзеянні па пытаннях АЭС з літоўскім бокам, першы намеснік міністра адзначыла: "Перагаворны працэс даволі працаёмкі. На жаль, так хутка дамаўляцца, як нам хацелася б, не ўдаецца".

У верасні адбылося чарговае пасяджэнне камітэта Канвенцыі Эспа, дзе ў тым ліку абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця сітуацыі вакол будаўніцтва Беларускай АЭС. "Беларусь адказна выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы, у тым ліку ў рамках працэдур Канвенцыі Эспа, і абавязацельствы перад нашымі суседзямі. Мы правялі стрэс-тэсты, вядуцца перагаворы па прадастаўленні іх рэзультатаў Еўракамісіі. Гэтыя працэсы не спыняюцца ні на адзін дзень незалежна ад перыяду часу", - падкрэсліла Ія Малкіна.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі