Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Май 2020

Беларусь не мае запазычанасці за расійскі газ - Мінэнерга

Беларусь не мае запазычанасці за расійскі газ - Мінэнерга
Фота з архiва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма запазычанасці перад РФ за газ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Беларусь не мае запазычанасці за прыродны газ, які імпартуецца. Разлікі за пастаўлены прыродны газ ажыццяўляюцца беларускімі газазабеспячальнымі арганізацыямі з ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, цяпер паміж суб'ектамі гаспадарання ёсць рознагалоссі па вызначэнні кошту пастаўляемага прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці.

"Урэгуляванне пытанняў, якія ўзніклі, знаходзіцца ў кампетэнцыі суб'ектаў гаспадарання", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі