У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2015

Беларусь на сесіі ААН прапанавала ўлічваць інтарэсы і перспектывы краін з сярэднім узроўнем даходаў

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на першай сесіі міжурадавых перагавораў ААН у Нью-Ёрку агучыла найбольш прынцыповыя падыходы, якімі краіна будзе кіравацца ў працэсе перагавораў па новым парадку дня развіцця арганізацыі на перыяд пасля 2015 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У ходзе сесіі кіраўнік беларускай дэлегацыі - намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў у якасці прыярытэтаў для разгляду на перагаворах абазначыў неабходнасць улічваць інтарэсы і патэнцыял краін з сярэднім узроўнем даходаў, важнасць усёабдымнага падыходу ў ААН да энергетычных пытанняў, неабходнасць стварэння механізма доступу зацікаўленых дзяржаў да прагрэсіўных тэхналогій. Намеснік міністра таксама нагадаў аб прапанове Беларусі ўвязаць пытанні ўстойлівага развіцця з праблематыкай змянення клімату, напрыклад, праз матывацыйныя механізмы, якія заахвочвалі б краіны скарачаць шкодныя выкіды без страт для свайго развіцця.

У прэс-службе МЗС падкрэслілі, што Беларусь прадоўжыць удзел у наступных сесіях міжурадавых перагавораў па падрыхтоўцы да саміту ААН.

Таксама ў беларускім знешнепалітычным ведамстве паведамілі, што ў час свайго знаходжання ў Нью-Ёрку Валянцін Рыбакоў правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Ханбо. У ходзе сустрэчы намеснік міністра падрабязна азнаёміў субяседніка з прыярытэтамі Беларусі на шляху да саміту ААН у верасні 2015 года.

Валянцін Рыбакоў паведаміў аб намеры Беларусі правесці сумесна з ЮНІДА ў красавіку 2015 года рэгіянальную канферэнцыю, прысвечаную ўстойліваму і адкрытаму прамысловаму развіццю ў краінах з сярэднім узроўнем даходаў. Ён прапанаваў кіраўніцтву і экспертам ААН прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтага важнага рэгіянальнага мерапрыемства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс