Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліс 2025

Беларусь на пляцоўцы ПА АБСЕ заклікала адмовіцца ад канфрантацыі і вярнуцца да логікі ўзаемнай эканамічнай выгады

Беларусь на пляцоўцы ПА АБСЕ заклікала адмовіцца ад канфрантацыі і вярнуцца да логікі ўзаемнай эканамічнай выгады
Фота з архiва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на пляцоўцы ПА АБСЕ заклікала адмовіцца ад канфрантацыі і вярнуцца да логікі ўзаемнай эканамічнай выгады. З такой заявай выступіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі АБСЕ Сяргей Рачкоў на тэматычнай сесіі "Умацаванне глабальнага гандлю, заснаванага на правілах: забеспячэнне справядлівасці, узаемазвязанасці і ўстойлівага росту" ў рамках 23-га асенняга пасяджэння ПА АБСЕ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Беларусі выказаў перакананасць, што гандаль павінен аб'ядноўваць, а не раздзяляць. "Сёння эканамічная прастора АБСЕ і ўсяго Еўразійскага рэгіёна ўсё ў большай ступені раздзелена палітычнымі бар'ерамі, а не аб'яднана эканамічнымі сувязямі. Замест свабоднага і справядлівага гандлю назіраецца рост пратэкцыянізму, аднабаковага націску і санкцый", - адзначыў ён.

Парламентарый адзначыў, што Беларусь лічыць непрымальнымі і незаконнымі ўведзеныя аднабаковыя абмежавальныя эканамічныя меры, якія парушаюць прынцыпы міжнароднага права і Статута ААН. "Гэтыя санкцыі не толькі наносяць урон эканоміцы нашай краіны, але і падрываюць асновы даверу і ўзаемнай выгады, на якіх будавалася АБСЕ. Падобныя дзеянні перашкаджаюць дасягненню Мэт устойлівага развіцця, у прыватнасці забеспячэнню справядлівага доступу да рынкаў, тэхналогій і інвестыцый", - звярнуў увагу Сяргей Рачкоў.

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах таксама адзначыў, што кліматычная і экалагічная палітыка не павінна быць заложніцай санкцыйных войнаў. "Мы перакананы: толькі праз раўнапраўнае выкарыстанне транспартных і энергетычных калідораў магчыма аднаўленне даверу і эканамічнага супрацоўніцтва на прасторы ад Лісабона да Уладзівастока", - сказаў ён.

Парламентарый заўважыў, што Беларусь ніколі не закрывала пункты пропуску на граніцы для перамяшчэння грузаў, тавараў і людзей. Не ў правілах Беларусі выкарыстоўваць граніцу ў палітычных мэтах, як гэта адбываецца ў заходніх суседзяў. "Мы актыўна працуем у рамках ЕАЭС і іншых інтэграцыйных фарматаў, падтрымліваючы ідэю адкрытага і бяспечнага эканамічнага ўзаемадзеяння без бар'ераў. Гандаль павінен быць усёабдымным і справядлівым, а не інструментам націску адных дзяржаў на іншыя. Прынцып роўных магчымасцей для ўсіх удзельнікаў сусветнай эканомікі - ключавы элемент сапраўды ўстойлівага росту", - дадаў ён.

Прадстаўнік Беларусі заклікаў партнёраў адмовіцца ад канфрантацыі і вярнуцца да логікі ўзаемнай эканамічнай выгады. "Час адмовіцца ад аднабаковых мер і аднавіць давер як галоўны капітал міжнародных адносін. Беларусь гатова быць мостам паміж Усходам і Захадам, паміж эканомікай і экалогіяй, паміж палітыкай і разважлівасцю", - сказаў на заканчэнне Сяргей Рачкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі