Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Снж 2020

Беларусь на пасяджэнні СМЗС СНД праінфармавала аб сітуацыі ўнутры і вакол краіны - Макей

Беларусь на пасяджэнні СМЗС СНД праінфармавала аб сітуацыі ўнутры і вакол краіны - Макей
Уладзімір Макей. Фота з архiва

10 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД праінфармавала ўдзельнікаў аб сітуацыі, якая складваецца ўнутры і вакол краіны. Аб гэтым расказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках пасяджэння.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што парадак дня быў вельмі шырокі. "Як заўсёды, удзельнікі пасяджэння абмяняліся інфармацыяй аб сітуацыі, якая складваецца ў нашым рэгіёне, па перыметры нашых граніц, унутры нашых дзяржаў, - падкрэсліў ён. - Беларускі бок давёў інфармацыю аб тым, як развіваецца цяпер сітуацыя ўнутры і вакол Беларусі. Мы асабліва падкрэслілі неабходнасць атрымаць урокі з тых падзей, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне, і адзначылі неабходнасць далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння ў рамках СНД. На гэта, дарэчы, звярнулі ўвагу ўсе мае калегі".

"Для нас абсалютна зразумела тое, што гэта структура - Садружнасць Незалежных Дзяржаў - павінна функцыянаваць, павінна і далей заставацца пляцоўкай не толькі для абмену думкамі, але і прыняцця рашэнняў па ўсямерным паглыбленні супрацоўніцтва ў розных сферах і галінах", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што на пасяджэнні быў разгледжаны і прыняты шэраг важных дакументаў. У прыватнасці, СМЗС прыняў план шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у Садружнасці на 2021 год, які прадугледжвае абмен думкамі ў рамках гэтых кансультацый па ўсіх актуальных пытаннях жыццядзейнасці Садружнасці.

Акрамя таго, былі абмеркаваны праекты дакументаў, якія пазней будуць выносіцца на разгляд кіраўнікоў дзяржаў СНД. "Найбольш важнымі з іх з'яўляюцца канцэпцыя далейшага развіцця СНД і план па рэалізацыі гэтай канцэпцыі. План шырокі, уключае 60 пунктаў і таксама ахоплівае практычна ўсе сферы жыццядзейнасці нашай арганізацыі", - заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі