Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Oct 2016

Беларусь мае намер узмацніць двухбаковыя сувязі з краінамі ЦЕІ

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на ўзмацненне двухбаковых сувязей з краінамі Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) за кошт свайго старшынства ў гэтай арганізацыі ў 2017 годзе, заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына па выніках праведзеных у Мінску кансультацый з Сакратарыятам ЦЕІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла Алена Купчына, прынцыповая пазіцыя Беларусі - гэта пазіцыя не канфрантацыі, а выбудоўвання мастоў у Еўропе. У той жа час ЦЕІ - унікальная арганізацыя, якая з'яўляецца гібкім і прагматычным рэгіянальным механізмам, што павінен садзейнічаць прадухіленню ўтварэння або пашырэння раздзяляльных ліній у рэгіёне. "Гэта поўнасцю адпавядае беларускай нацыянальнай пазіцыі, якую мы з моманту сваёй незалежнасці вельмі дакладна артыкулявалі. Мы вельмі разлічваем, што наша старшынства дапаможа больш актыўнаму ўключэнню Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы. Перш за ўсё, з упорам на гандлёва-эканамічную і інвестыцыйную дзейнасць", - сказала яна.

Намеснік кіраўніка МЗС выказала надзею, што старшынства Беларусі вельмі сур'ёзна "высвеціць" імідж краіны наогул у Еўропе. "Мы разглядаем магчымасць актывізацыі супрацоўніцтва ЦЕІ і з Бруселем, і, магчыма, з краінамі (і арганізацыямі) за рамкамі Еўропы", - расказала яна. Пры гэтым беларускі бок таксама разлічвае на сур'ёзную актывізацыю двухбаковага ўзаемадзеяння з усімі краінамі - членамі ЦЕІ за кошт дасягнення і афармлення адпаведных дамоўленасцей у ходзе шматбаковых мерапрыемстваў на міністэрскім, экспертным, парламенцкім узроўнях.

У цэлым Алена Купчына звярнула ўвагу, што Беларусь плануе рабіць акцэнт на ініцыятывах, якія датычацца не толькі транспарту і лагістыкі, але таксама ўсяго комплексу пытанняў па пераадоленні бар'ераў - у мытных працэдурах, у стандартах у галіне інфармацыйных тэхналогій, у гандлі. "Гэта тое, над чым мы будзем працаваць, і мы ўпэўнены, што ў гэтым зацікаўлены не толькі краіны - члены ЦЕІ, але і ўся вялікая Еўропа", - заўважыла яна.

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва (ЦЕІ) - рэгіянальнае аб'яднанне, створанае ў 1989 годзе Італіяй, Аўстрыяй, Венгрыяй і Югаславіяй. Цяпер у склад ЦЕІ ўваходзяць 18 дзяржаў (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна). Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай ЦЕІ з 1996 года

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі