Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2017

Беларусь мае намер пашырыць прысутнасць сваіх аб'ектаў у спісах ЮНЕСКА

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер пашырыць прысутнасць сваіх аб'ектаў у спісах ЮНЕСКА, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей 25 мая ў якасці старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА правёў нараду па пытаннях папулярызацыі беларускіх аб'ектаў. Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з выкананнем абавязацельстваў Беларусі па імплементацыі канвенцый ЮНЕСКА ў галіне культуры і аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Акрамя таго, распрацавалі і ўзгаднілі алгарытм сумесных дзеянняў па пашырэнні прысутнасці беларускіх аб'ектаў у спісе ЮНЕСКА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, Мінгарвыканкама, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама эксперты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі