Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Oct 2017

Беларусь мае намер актыўна супрацоўнічаць з Азербайджанам у Групе падтрымкі Шаўковага шляху

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер актыўна супрацоўнічаць з Азербайджанам у Групе падтрымкі Шаўковага шляху, якая была створана ў ПА АБСЕ ў час правядзення ў Мінску 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса (парламента) Азербайджана Актаем Асадавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што азербайджанскі бок унёс прапанову, а Беларусь выступіла сузаснавальніцай Групы падтрымкі Шаўковага шляху ў ПА АБСЕ. На думку спікера, гэта вельмі важны праект з эканамічнага пункту гледжання, а таксама з улікам таго, што ў Беларусі створаны Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў, беларускі бок разлічвае на актыўнае супрацоўніцтва ў гэтай групе. У тым ліку прадстаўнікі Беларусі плануюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысвечанай Групе падтрымкі Шаўковага шляху, якая пройдзе ў Баку. "Важна, каб парадак дня ўключаў больш эканамічных, інвестыцыйных, лагістычных праектаў", - перакананы спікер.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што Азербайджан для Беларусі - надзейны сябар і партнёр, паміж дзвюма краінамі створаны ўсе ўмовы для поўнафарматнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прычым высокую планку ў гэтай рабоце задаюць прэзідэнты Беларусі і Азербайджана.

Спікер канстатаваў, што дынамічна развіваецца міжпарламенцкі дыялог, рэгулярна праходзяць сустрэчы на міжнародных пляцоўках, у тым ліку праведзена вялікая работа на летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску. "Сумеснымі намаганнямі мы не дапусцілі ўключэння ў Мінскую дэкларацыю шведскай рэзалюцыі, якая была накіравана супраць Азербайджана, Беларусі і Расійскай Федэрацыі, - нагадаў Уладзімір Андрэйчанка. - Важна, што практычна па ўсіх пытаннях міжнароднага парадку дня нашы падыходы супадаюць".

Сустрэчы парламентарыяў дзвюх краін, паводле слоў спікера, гэтымі днямі прадоўжацца ў Санкт-Пецярбургу, у час 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза і пасяджэнняў Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць пытанням развіцця гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных кантактаў.

Акрамя таго, на думку Уладзіміра Андрэйчанкі, неабходна зрабіць акцэнт на ўзаемадзеянні ў галіне сельскай гаспадаркі, адукацыі, інфармацыйных тэхналогій, умацоўваць сувязі паміж акадэміямі навук. Парламентарыі ў гэтай рабоце павінны прымаць самы актыўны ўдзел, перакананы спікер.

У сваю чаргу Актай Асадаў заўважыў, што адносіны Беларусі і Азербайджана знаходзяцца на вельмі высокім палітычным узроўні. Што датычыцца эканамічнага супрацоўніцтва, спікер выказаў меркаванне, што яго неабходна ў большай ступені дыверсіфікаваць на ўзровень рэгіёнаў. "Калі ў кожным рэгіёне мы знойдзем агульныя інтарэсы паміж нейкімі фірмамі, гэта будзе вялікая дапамога для развіцця нашых міждзяржаўных адносін", - лічыць ён.

Акрамя таго, на думку Актая Асадава, парламентарыям трэба больш увагі ўдзяляць умацаванню дагаворна-прававой базы. Таксама старшыня азербайджанскага парламента адзначыў важнасць кааперацыі паміж трыма краінамі - Беларуссю, Азербайджанам і Турцыяй, што павінна надаць новы імпульс развіццю адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі