У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Кст 2017

Беларусь лічыць недапушчальным зацягваць стварэнне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў у ЕАЭС

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лічыць недапушчальным зацягваць стварэнне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў у ЕАЭС. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе ў Ерэване, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Найбольш важным для нас пытаннем застаецца фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Я хачу нагадаць, што пры заключэнні дагавора аб утварэнні нашага саюза Беларусь пайшла на пэўныя ўступкі і згадзілася аднесці фарміраванне агульных рынкаў энергетычных рэсурсаў на самую аддаленую перспектыву. Для нас гэта было не выгадна, але мы пайшлі на гэта", - звярнуў увагу Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым была дакладная дамоўленасць, што 2025 год - гэта крайні тэрмін для прыняцця ўсіх рашэнняў. "Сёння выразна адчуваюцца спробы зацягнуць з гэтым пытаннем яшчэ далей па часе. Лічым, што гэта недапушчальна, - падкрэсліў кіраўнік урада. - Мы і так паставілі ў пэўным сэнсе воз наперадзе каня. Сфарміравалі сістэму наднацыянальных органаў раней за эканамічны базіс і агульны рынак, як гэта было, напрыклад, пры ўтварэнні Еўрапейскага саюза". Еўрапейскі саюз спачатку вырашыў пытанне з агульным сыравінным рынкам, заключыўшы ў 1951 годзе дагавор аб Еўрапейскім аб'яднанні вугалю і сталі. А потым ужо на яго базе пачаў непасрэдна самі інтэграцыйныя працэсы.

"Калі ўжо мы прынялі рашэнне ісці сваім шляхам і дамовіліся толькі да 2025 года запусціць агульны рынак энергарэсурсаў, то давайце прытрымлівацца гэтых дамоўленасцей. Вырашаць пытанні, што назбіраліся, трэба ўжо сёння, не адкладваючы іх па розных прычынах на потым пад самы 2025 год", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс