Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліп 2015

Беларусь гатова пры неабходнасці ўзяць на сябе функцыі сакратарыята ў перагаворным працэсе па Украіне

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова пры неабходнасці ўзяць на сябе функцыі сакратарыята ў перагаворным працэсе па Украіне. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24", паведамляе БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь, як неаднаразова заяўляў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, гатова і ў далейшым прадастаўляць пляцоўку для правядзення перагавораў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. "Мы гатовы прадастаўляць не толькі пляцоўку. Мы гатовы, калі спатрэбіцца, забяспечыць функцыю сакратарыята, аб чым просяць некаторыя нашы партнёры. Мы гатовы аказваць любое іншае садзейнічанне для таго, каб ва Украіне як мага хутчэй былі дасягнуты мір і згода, - заявіў Уладзімір Макей. - З нашага пункту гледжання, для гэтага ў першую чаргу патрабуецца наяўнасць зацікаўленасці і гатоўнасці да дыялогу з усіх бакоў, якія ўцягнуты ў гэты канфлікт".

Што датычыцца работы трохбаковай кантактнай групы, міністр канстатаваў, што, нягледзячы на шэраг перашкод, працэс ідзе наперад і ёсць пэўны прагрэс. "Памалу бакі дамаўляюцца і аб адвядзенні цяжкіх узбраенняў, і аб тым, каб дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў лютым гэтага года ў рамках нармандскага фармату - так званыя дамоўленасці Мінск-2 - безумоўна выконваліся. Мы спадзяёмся, што дынаміка ў гэтым прагрэсе будзе забяспечана", - сказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі