Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Jun 2015

Беларусь гатова прадаставіць пляцоўку для дыялогу па агульнай эканамічнай прасторы ЕС і ЕАЭС

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прадаставіць пляцоўку для дыялогу па агульнай эканамічнай прасторы ЕС і ЕАЭС, заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі па выніках пятага нефармальнага дыялогу міністраў замежных спраў краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь гатова ўнесці свой уклад у гэты працэс і прадаставіць пляцоўку для такога дыялогу з улікам адначасовага ўдзелу ў Еўразійскім эканамічным саюзе і ва "Усходнім партнёрстве".

Фарміраванне ў будучым такой прасторы дасць магчымасць пазбегнуць новых раздзяляльных ліній, лічыць міністр. Ён падкрэсліў, што дыялог паміж ЕАЭС і ЕС вельмі важны для гарманізацыі двух ключавых інтэграцыйных працэсаў і для фарміравання ў будучым, калі гэта стане магчымым, агульнай эканамічнай прасторы.

Кіраўнік МЗС Беларусі зрабіў акцэнт на тым, што неабходна наладжваць дыялог і з суседзямі суседзяў, у першую чаргу з Расіяй. Гэта, паводле яго слоў, неабходна "для дасягнення асноватворных мэт "Усходняга партнёрства": міру, стабільнасці, бяспекі і працвітання ў рэгіёне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі