У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2015

Беларусь гатова да ўзаемнай адмены віз з Рэспублікай Карэя

2 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвярджае гатоўнасць да ўзаемнай адмены віз з Рэспублікай Карэя для кароткатэрміновых паездак грамадзян. Прапанова аб заключэнні адпаведнага двухбаковага пагаднення была перададзена карэйскаму боку 2 лютага ў час праведзенага ў Сеуле 8-га раўнда беларуска-паўднёвакарэйскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускі бок прадставілі намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў і начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка, карэйскі бок узначаліў намеснік міністра па палітычных пытаннях Лі Кён Су. У час кансультацый адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў беларуска-карэйскіх адносін і міжнароднага парадку дня. Бакі адзначылі пазітыўную дынаміку развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферы, у галіне навукі, тэхналогій і інфарматызацыі, абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.

Беларускі бок акцэнтаваў увагу карэйскіх партнёраў на мэтазгоднасці лібералізацыі візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі ў мэтах актывізацыі дзелавых кантактаў, турызму, адукацыйных і культурных абменаў.

Абмеркаванне гэтай тэматыкі прадоўжылася ў час сустрэч беларускай дэлегацыі з віцэ-міністрам замежных спраў Рэспублікі Карэя Чо Тхэ Ёлем, паслом МЗС Карэі па справах карэйцаў замежжа і консульскіх пытаннях Лі Чжон Гванам, а таксама камісарам Іміграцыйнай службы Карэі Хан Му Гынам.

Як адзначылі ў прэс-службе, праграма візіту беларускай дэлегацыі ў Сеул 3 лютага будзе прысвечана пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Адбудуцца перагаворы з віцэ-міністрам знешняга гандлю, прамысловасці і энергетыкі Карэі Мун Чжэ До, віцэ-міністрам навукі, ІКТ і перспектыўнага планавання Карэі Юн Чжон Локам, а таксама старшынёй Карэйскай асацыяцыі імпарту Шын Тхэ Ёнам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс