У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Сак 2020

Беларусь гатова да эксплуатацыі АЭС - МАГАТЭ

Беларусь гатова да эксплуатацыі АЭС - МАГАТЭ
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да эксплуатацыі АЭС. Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага дырэктара, кіраўнік Дэпартамента ядзернай энергіі МАГАТЭ Міхаіл Чудакоў у інтэрв'ю праграме "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі па комплекснай ацэнцы развіцця нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі (INIR 3) пачала работу ў Беларусі 24 лютага. Будуць падведзены яе першыя вынікі. "Краіна гатова да эксплуатацыі атамнай электрастанцыі, і атамная электрастанцыя нядрэнная. Беларусь вельмі шмат зрабіла для бяспечнага будаўніцтва, мантажу і ўводу ў эксплуатацыю. А калі ўключыць блок або пачаць загрузку свежага паліва - краіна сама прымае рашэнне", - сказаў Міхаіл Чудакоў.

Намеснік гендырэктара МАГАТЭ заявіў, што першы энергаблок БелАЭС перасягнуў яго чаканні. "Усе постфукусімскія мерапрыемствы ўжо ўкаранёны і ўлічаны, блокі будуць працаваць надзейна, доўга. Праектны тэрмін - 60 гадоў, я ўпэўнены, ён будзе прадоўжаны да 100 гадоў", - дадаў ён.

Міхаіл Чудакоў падкрэсліў, што місіі МАГАТЭ не абавязковыя, краіна сама запрашае экспертаў. "Беларусь мае навуковую, эксперыментальную, тэарэтычную базу, у краіне ёсць ядзерная інфраструктура. Мы проста даём рэкамендацыі зыходзячы з лепшага сусветнага вопыту, як і што можна палепшыць перад пускам атамнай электрастанцыі, каб гарантаваць яе шматгадовую, бяспечную і надзейную эксплуатацыю", - адзначыў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АБЭ). Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс