Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Жнв 2015

Беларусь гатова аказваць любое садзейнічанне для рэзультатыўнай работы трохбаковай кантактнай групы па Украіне

12 жніўня, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова аказваць любое садзейнічанне для рэзультатыўнай работы трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чакаюцца чарговыя сустрэчы ў рамках трохбаковай кантактнай групы, і мы гатовы аказаць, калі гэта спатрэбіцца, калі гэта будзе прымальна для ўсіх удзельнікаў трохбаковай кантактнай групы, выконваць функцыі сакратарыята. Мы гатовы і на тое, каб падтрымаць стварэнне тэхнічнага офіса па аказанні садзейнічання рабоце трохбаковай кантактнай групы па лініі АБСЕ ў Беларусі", - сказаў Уладзімір Макей.

"Мы гатовы аказаць любое садзейнічанне для таго, каб трохбаковая кантактная група выпрацавала канкрэтныя рэзультатыўныя рашэнні і мінскія дамоўленасці няўхільна выконваліся", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.

Ён звярнуў увагу на тое, што галоўнай задачай на сённяшні дзень з'яўляецца выкананне ўсімі бакамі мінскіх дамоўленасцей. "Як бы хто ні крытыкаваў гэтыя дамоўленасці, але яны на сёння застаюцца адзіным, можна сказаць, фундаментам для ўстанаўлення міру і стабільнасці ў гэтым рэгіёне. І са свайго боку мы гатовы зрабіць усё магчымае для таго, каб гэтыя дамоўленасці выконваліся", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі