Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Ліс 2016

Беларусь гатова аказаць неабходнае садзейнічанне ў пошуку мірнага выхаду з нагорна-карабахскага канфлікту

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова аказаць неабходнае садзейнічанне ў пошуку мірнага выхаду з нагорна-карабахскага канфлікту. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Trend, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"З усёй адказнасцю заяўляю: мы гатовы і далей забяспечваць правядзенне ў сталіцы Беларусі сустрэч у розных фарматах, на розных узроўнях па прымірэнні любых канфліктуючых бакоў, але пры ўмове, што яны звернуцца да нас з адпаведнымі просьбамі. Гэта датычыцца і праблемы Нагорнага Карабаха", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Скажу вам шчыра: як беларусы не засталіся абыякавымі да таго, што адбываецца ў Данбасе, так у нашых людзей баляць сэрцы і за Карабах. І гэта не выпадкова. Паколькі ўсе мы - украінцы, рускія, беларусы, армяне і азербайджанцы, прадстаўнікі многіх іншых народаў - выйшлі з адной вялікай краіны, з адной дружнай сям'і пад назвай Савецкі Саюз. Таму мы будзем прыкладаць усе намаганні дзеля ўстанаўлення міру, нармальнага жыцця і спакою людзей дзе б гэта ні было", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, адносна Нагорнага Карабаха беларуская пазіцыя застаецца нязменнай: праблема можа быць вырашана выключна за сталом перагавораў і ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права. "З'яўляючыся членам Мінскай групы АБСЕ, Беларусь гатова аказаць неабходнае садзейнічанне бакам у пошуку мірнага выхаду з гэтага канфлікту. Мы зыходзім з таго, што няма для людзей большай каштоўнасці, чым мір і спакой на роднай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь набыла статус міратворца дзякуючы ўзважанай, адказнай палітыцы, якая ў поўнай меры служыць як нацыянальным інтарэсам, так і ўмацаванню стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне. "Сёння гэты бясспрэчны факт прызнаюць нават нашы апаненты. Мінск па праву прызнаецца сусветнай супольнасцю як найбольш зручная пляцоўка па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі