Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Лют 2015

Беларусь, Егіпет і Катар ініцыіравалі ў штаб-кватэры ААН стварэнне групы сяброў сям'і

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь, Егіпет і Катар 3 лютага арганізавалі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку мерапрыемства, прысвечанае стварэнню групы сяброў сям'і. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 25 краін з розных рэгіёнаў свету, якія праявілі сябе як прыхільнікі традыцыйнай сям'і і сямейных каштоўнасцей. У ходзе мерапрыемства адбыўся абмен меркаваннямі аб мэтах дзейнасці групы.

Кіраўнікі пастаянных прадстаўніцтваў пры ААН Беларусі, Ватыкана, Егіпта, Інданезіі, Ірана, Емена, Катара, Лівіі, Пакістана, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Судана, Таджыкістана падкрэслілі, што традыцыйная сям'я як аснова чалавечай цывілізацыі павінна быць у цэнтры ўвагі ўрадаў, ААН і яе органаў, грамадзянскай супольнасці.

Удзельнікі мерапрыемства падтрымалі прапанову Беларусі аб інфармаванні кіраўніцтва ААН - генеральнага сакратара ААН і старшыні Генеральнай Асамблеі - аб стварэнні групы сяброў сям'і і распаўсюджанні адпаведнага звароту членаў групы ў якасці афіцыйнага дакумента Генеральнай асамблеі ААН.

Удзельнікі сустрэчы таксама дамовіліся ў бліжэйшы час распрацаваць план работы групы на 2015 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі