У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліп 2016

Беларусь агучыла сваю пазіцыю адносна прыярытэтаў у рабоце ЮНКТАД

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазіцыя Беларусі адносна прыярытэтаў у рабоце Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) была агучана на праводзімай у Найробі (Кенія) 14-й сесіі гэтай арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Беларусі прымала ўдзел у рабоце сесіі 17-22 ліпеня. Прадстаўнік Беларусі быў выбраны віцэ-старшынёй канферэнцыі.

"Беларуская дэлегацыя выказала пазіцыю Беларусі адносна прыярытэтаў у рабоце ЮНКТАД, сярод якіх умацаванне рэгіянальнага інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў мэтах садзейнічання ўстойліваму развіццю і эканамічнаму росту, улік інтарэсаў краін з сярэднім узроўнем даходу, а таксама садзейнічанне ўступленню ў СГА", - растлумачылі ў МЗС.

Былі вызначаны мандат і прыярытэтныя напрамкі далейшай работы ЮНКТАД у галіне гандлю і развіцця, а таксама ўзаемазвязаных пытанняў інвестыцый, тэхналогій і фінансаў з улікам прынятых міжнароднай супольнасцю мэт устойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс