Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Май 2020

Беларусь абмяркоўвае з РФ карэкціроўку ўмоў крэдыту на БелАЭС, дакументы на стадыі ўзгаднення

Беларусь абмяркоўвае з РФ карэкціроўку ўмоў крэдыту на БелАЭС, дакументы на стадыі ўзгаднення
Фота з архiва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяркоўвае з Расіяй карэкціроўку ўмоў крэдыту на будаўніцтва БелАЭС, дакументы на стадыі ўзгаднення, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сёння на відэабрыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У сувязі са зрушэннем тэрмінаў уводу першага і другога энергаблокаў сёння з расійскім бокам вядзецца работа па карэкціроўцы ўмоў крэдытнага пагаднення - як па тэрмінах выбаркі (грашовых сродкаў. - Заўвага БЕЛТА), так і па тэрмінах зрушэння пагашэння крэдыту, па ўмовах працэнтнай стаўкі. Разуменне з расійскага боку ёсць, але дакументы яшчэ не падпісаны", - заявіў Міхаіл Міхадзюк.

"Фінансаванне будаўніцтва атамнай станцыі ідзе ў планавым парадку, без якіх-небудзь абмежаванняў і затрымак", - дадаў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, дакументы знаходзяцца на стадыі канчатковага ўзгаднення і праходжання ўнутрыдзяржаўных працэдур з беларускага і расійскага боку.

Як паведамлялася, міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС, якое прадугледжвае выдзяленне да $10 млрд, было падпісана 25 лістапада 2011 года. Сродкі прадастаўлены для фінансавання 90 працэнтаў кошту работ па генкантракце на будаўніцтва АЭС. Яшчэ 10 працэнтаў аплачвае беларускі бок.

Па цяперашнім пагадненні пагашэнне крэдыту павінна пачацца праз 6 месяцаў пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю, але не пазней за 1 красавіка 2021 года. Вяртанне грошай прадугледжана 30 роўнымі долямі кожныя 6 месяцаў. На 50 працэнтаў сумы налічваюцца працэнты па стаўцы 5,23 працэнта гадавых. На астатнія 50 працэнтаў налічваюцца працэнты па стаўцы LIBOR для 6-месячных дэпазітаў у доларах ЗША, павялічанай на маржу ў памеры 1,83 працэнта гадавых.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АБЭ). Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі