У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Снж 2018

Беларусь абмеркавала з М'янмай пытанні пашырэння экспарту прадукцыі

Беларусь абмеркавала з М'янмай пытанні пашырэння экспарту прадукцыі

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме і М'янме (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Гошын наведвае з рабочым візітам М'янму 18-20 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

19 снежня адбылася сустрэча з дзяржаўным саветнікам, міністрам замежных спраў М'янмы Аун Сан Су Чжы. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, пашырэнне дагаворна-прававой базы, а таксама крокі па актывізацыі двухбаковых кантактаў, у тым ліку ў кантэксце 20-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, якая мае адбыцца ў 2019 годзе.

Уладзімір Гошын сустрэўся з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М'янмы Ом Вінам і міністрам камерцыі Тхам М'інам. У час перагавораў абмеркаваны пытанні пашырэння паставак усяго спектра беларускай прадукцыі на рынак М'янмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс