Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Кст 2015

Беларусь і ЗША намецяць крокі па развіцці спартыўнага супрацоўніцтва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Беларусі і ЗША дамовіліся намеціць далейшыя крокі па развіцці двухбаковага спартыўнага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

З 27 па 30 кастрычніка 2015 года ў Вашынгтоне праходзіць Генеральная асамблея Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. У мерапрыемстве прымае ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максімам Рыжанковым.

У час візіту ў ЗША беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з кіраўніцтвам структур дзярждэпартамента ЗША, якія адказваюць за міжнароднае спартыўнае супрацоўніцтва.

На сустрэчах кіраўнік беларускай дэлегацыі падкрэсліў важнасць спартыўнай дыпламатыі як сувязнага звяна ў міжнародных адносінах, што садзейнічае развіццю кантактаў паміж людзьмі і ўмацаванню ўзаемаразумення паміж краінамі.

Амерыканскаму боку выказана ўдзячнасць за рэалізацыю ў ЗША і ў Беларусі спартыўных мерапрыемстваў і стажыровак па баскетболе, стрытболе, жаночым футболе.

У сваю чаргу часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі адзначыў, што рух на шляху нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЗША адкрывае новыя магчымасці для развіцця ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў спартыўнага, культурнага, адукацыйнага супрацоўніцтва.

Таксама адзначана супадзенне прыярытэтаў бакоў па пытанні рэалізацыі такіх праграм, як падтрымка маладых атлетаў, жанчыны ў спорце і спорт для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі