Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Врс 2019

Беларусь і ЗША будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы фізічнай ядзернай бяспекі

Беларусь і ЗША будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы фізічнай ядзернай бяспекі

17 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЗША будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы фізічнай ядзернай бяспекі. Аб гэтым 17 верасня ішла размова ў Вене на сустрэчы беларускай дэлегацыі з адміністратарам Нацыянальнай адміністрацыі па ядзернай бяспецы ЗША Лізай Гордан-Хагерці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская, прадстаўнікі Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны Нацыянальнай акадэміі навук, МЗС.

На сустрэчы бакі пацвердзілі нацэленасць на прадаўжэнне сумесных намаганняў па забеспячэнні глабальнага рэжыму фізічнай ядзернай бяспекі. Беларускі бок падзякаваў за актыўнае садзейнічанне ў развіцці кампетэнцый у галіне фізічнай абароны, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку ў час правядзення з прыцягненнем амерыканскіх спецыялістаў серыі навучальных мерапрыемстваў для работнікаў сферы аховы здароўя, прадстаўнікоў рэгулюючага органа (Дзяржатамнагляду) і навуковых арганізацый.

Амерыканскі бок аказвае падтрымку ў вырашэнні задач па ўзмацненні фізічнай ядзернай бяспекі, укараненні сучасных падыходаў да забеспячэння фізічнай аховы навуковай установы "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных выпрабаванняў - Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аказваецца экспертная і тэхнічная падтрымка ў пытаннях далейшага павышэння культуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў краіне. Паспяхова выконваюцца сумесныя навуковыя даследаванні беларускіх і амерыканскіх вучоных. Пры падтрымцы амерыканскага боку плануецца стварэнне вучэбнага цэнтра на базе Інстытута "Сосны".

Беларускі бок таксама праінфармаваў аб ходзе рэалізацыі праекта па будаўніцтве БелАЭС у кантэксце прыярытэтнасці пытанняў гарантавання бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі