Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Лют 2016

Беларусь і Ізраіль прапрацоўваюць магчымасці нарошчвання турыстычных патокаў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ізраіль прапрацоўваюць магчымасці нарошчвання ўзаемных турыстычных патокаў. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі Уладзіміра Скварцова з генеральным дырэктарам Гандлёвай палаты "Ізраіль-Беларусь" Гедалія Калтанюком, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Як адзначылі ў прэс-службе, з улікам пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму паміж абедзвюма краінамі асаблівая ўвага ў гутарцы ўдзелена пытанням нарошчвання ўзаемных турыстычных патокаў. Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы магчымасці арганізацыі прэс-тура ў Беларусь прадстаўнікоў ізраільскіх тураператараў і СМІ ў мэтах азнаямлення з патэнцыялам у турыстычнай сферы.

У час сустрэчы абмеркаваны таксама алгарытм сумеснай работы на бліжэйшыя месяцы па пашырэнні беларускага экспарту і прыцягненні ізраільскіх інвестыцый у беларускую эканоміку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі