Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Крс 2022

Беларусь і В'етнам абмеркавалі супрацоўніцтва ў ахове здароўя і сельскай гаспадарцы

Беларусь і В'етнам абмеркавалі супрацоўніцтва ў ахове здароўя і сельскай гаспадарцы

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.  Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў сустрэўся з намеснікам міністра аховы здароўя Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Ван Туанам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім пасольстве ў В'етнаме.

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, беларускіх універсітэтаў і фармацэўтычных прадпрыемстваў, якія знаходзіліся ў В'етнаме на міжнароднай выстаўцы Vietnam Expo 2022. У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў, прымяненне беларускіх навуковых распрацовак у в'етнамскай ахове здароўя, пашырэнне пераліку паставак айчынных лекавых сродкаў на рынак В'етнама і краін АСЕАН.

Намеснік міністра аховы здароўя В'етнама адзначыў высокі прафесійны ўзровень падрыхтоўкі беларускіх медыцынскіх універсітэтаў, а таксама якасць і эфектыўнасць лекавых сродкаў, якія вырабляюцца ў Беларусі.

Акрамя таго, адбылася сустрэча з намеснікам дырэктара дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскай мясцовасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Фам Нгок Мау. У ходзе перагавораў бакі пацвердзілі зацікаўленасць у паглыбленні гандлёва-эканамічных сувязей у галіне сельскай гаспадаркі і паставак харчовых тавараў, абмеркавалі ход сертыфікацыі беларускай мясной прадукцыі на в'етнамскім рынку, ажыццяўленне сумесных праектаў, а таксама перспектывы ўдзелу беларускага боку ў рэалізацыі дзяржаўных сельскагаспадарчых праграм В'етнама.

Прадстаўнікі вядучых беларускіх малочных прадпрыемстваў, якія прысутнічалі на сустрэчы, правялі кароткія прэзентацыі, якія атрымалі высокую ацэнку в'етнамскіх спецыялістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі