10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел віцэ-прэзідэнт па пытаннях эканомікі і міністр прадуктыўнай сельскай гаспадаркі і зямель Венесуэлы Вільмар Кастра, міністр эканомікі і фінансаў Сімон Серпа, міністр жылога асяроддзя і жылля Ільдэмара Вільяраэль, міністр базавай, стратэгічнай і сацыялістычнай прамысловасці Хуан Арыяс, намеснік міністра замежных спраў Венесуэлы Іван Хіль і кіраўнік венесуэльскай карпарацыі знешняга гандлю Джузэпэ Яфрэда.
Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы развіццё прамысловай кааперацыі і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перспектыву імплементацыі канцэпцыі ўзаемадапаўняльнасці эканомік дзвюх краін, пошуку новых форм фінансавання і новых рынкаў збыту для сумеснай прадукцыі. Бакі адзначылі прагрэс у рэалізацыі праграмы "Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву".