9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан зацвердзілі дарожную карту па развіцці гандлёва-эканамічнага і сацыяльна-гуманітарнага супрацоўніцтва на 2026-2030 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дакументамі абмяняліся віцэ-прэм'еры Беларусі і Узбекістана Юрый Шулейка і Жамшыд Хаджаеў па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў прынятай дарожнай карце па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам вызначаны канкрэтныя крокі па дасягненні намечаных мэт. "Тым больш ёсць паспяховыя прыклады стварэння сумесных вытворчасцей. Гэта праекты па лакалізацыі ва Узбекістане выпуску беларускіх трактароў, пашырэнні вытворчасці кабельнай прадукцыі", - сказаў ён.






Па выніках перагавораў быў падпісаны шэраг дакументаў, галоўны з іх - Дэкларацыя аб устанаўленні адносін стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Узбекістанам.
Бакі таксама абмяняліся мемарандумамі ў сферах працы і сацыяльнай абароны, фінансаў, сельскай гаспадаркі, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, фундаментальных і стратэгічных даследаванняў. Сярод іншых напрамкаў, па якіх адбыўся абмен дакументамі, - культура і мастацтва, турызм, лёгкая прамысловасць.
Акрамя таго, дакументамі абмяняліся міністэрствы замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і Нацыянальны камітэт па экалогіі і змяненні клімату Узбекістана.