Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Sep 2018

Беларусь і Украіна зацвердзілі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года

Беларусь і Украіна зацвердзілі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года
Фота ДКНТ

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Украіна зацвердзілі праграму навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва да 2020 года ў час пасяджэння міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні ДКНТ Беларусі Сяргей Шчарбакоў і намеснік міністра адукацыі і навукі Украіны Максім Стрыха.

Беларусь і Украіна плануюць актывізаваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне па прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва: у сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, оптаэлектронікі, нанатэхналогій, медыцыны і фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі і машынабудавання. Бакі таксама дамовіліся аб'явіць у бліжэйшы час конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі