Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Лют 2018

Беларусь і Украіна плануюць правесці 26 лютага кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў

22 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Украіна 26 лютага плануюць правесці ў Мінску кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

У ліку абмяркоўваемых пытанняў будзе і падрыхтоўка да першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца ў гэтым годзе ў Гомелі. У парадак дня ўключаны таксама актуальныя тэмы ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліць першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.

Як падкрэсліў Дзмітрый Мірончык, Украіна была і застаецца для Беларусі адным з важнейшых палітычных і гандлёва-эканамічных партнёраў. У мінулым годзе актыўна вёўся дыялог на вышэйшым узроўні, працавала беларуска-ўкраінская міжурадавая камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У мінулым годзе аб'ём узаемнага тавараабароту вырас да $4,6 млрд. У выніку Украіна заняла другое месца па тавараабароце і экспарце сярод гандлёвых партнёраў Беларусі.

Беларускі бок разлічвае, што правядзенне кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія адбудуцца пасля значнага перапынку, дадуць магчымасць аднавіць практыку аператыўнага ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі