Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Лют 2021

Беларусь і Украіна павінны сканцэнтравацца на эканамічным і культурным супрацоўніцтве - пасол

Беларусь і Украіна павінны сканцэнтравацца на эканамічным і культурным супрацоўніцтве - пасол
Фота з архiва

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Украіна павінны сканцэнтравацца на развіцці гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва. Аб гэтым пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "НАШ", паведамляе БЕЛТА.

Ігар Сокал лічыць, што Беларусь і Украіна павінны цяпер сканцэнтравацца на развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і культурна-гуманітарных сувязей. Ён нагадаў аб словах кіраўніка беларускай дзяржавы, які заявіў, што Беларусь гатова да поўнага аднаўлення кантактаў з Украінай, але для гэтага неабходна воля ўкраінскага боку. "Пакуль гэтага няма, трэба засяродзіцца на захаванні шматмільярднага тавараабароту", - падкрэсліў ён. Паводле слоў пасла, у 2020 годзе краіны нагандлявалі на $4,5 млрд, пры гэтым беларускі экспарт склаў $3,1 млрд.

Дыпламат са шкадаваннем канстатаваў, што міждзяржаўныя адносіны ў Беларусі і Украіны ніколі не былі роўнымі і развіваліся па амплітудзе. "То мы вельмі цесна сябравалі, то па ўзаемным умаўчанні бралі нейкія паўзы", - сказаў Ігар Сокал.

У снежні бягучага года Беларусь і Украіна адзначаць 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Але да гэтай даты краіны падыходзяць не з самым лепшым багажом палітычных адносін, адзначыў пасол.

"Яны цяпер знаходзяцца на паўзе. Так, прынамсі, абвясціў украінскі бок. Мы для сябе гэту паўзу не бралі, таму што ў нас іншыя прыярытэты ў дыпламатычнай рабоце: мы схільныя да эканамічнага характару работы, а не палітычнага, - растлумачыў кіраўнік беларускай дыпмісіі. - Таму палітычныя адносіны цяпер замарожаны, яшчэ раз паўтараю - не па нашай ініцыятыве".

Ігар Сокал параўноўваў беларуска-ўкраінскія адносіны з радком з песні Уладзіміра Высоцкага: "И не друг, и не враг, а так". "Але каб спыніць усе размовы і інсінуацыі на гэту тэму, я хацеў бы сказаць усім суседзям, не толькі Украіне: дзяржава Беларусь нікуды з карты Еўропы не дзенецца, улада ў Беларусі непахісная. Усе інстытуты ўлады функцыянуюць у поўным аб'ёме", - заявіў дыпламат. Ён упэўнены, што Беларусь хутка і дастойна пройдзе існуючую турбулентнасць ва ўнутрыпалітычным парадку дня".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі